• РЕГИСТРАЦИЯ

ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ

Anatol Starkou
Родился в 1951 в Минске. C 2003 живу в Нью Йорке. Гражданин Беларуси.
17 октября 16:13 3 328

Ніжэй некалькі маіх каментаў апошняга часу на фэйсбук старонцы беларускага выдання Новы Час да двух матэрыялаў, якія НЧ перадрукаваў з сайту Навінаў.BY і аднаго перадрукаванага НЧ з сайту Заўтра тваёй краіны.

I. Каментары да артыкула «Наколькі пагражаюць Беларусі расійскія «фабрыкі троляў»?». Аўтар Аляксандр Класкоўскі.

Anatol Starkou: «Ну спадара Класкоўскага чытайце самі. Я прачытаў анонс "Беларусь сапраўды вельмі ўразлівая для ўздзеянняў з боку ўсходняй суседкі..." Бачыце як з вамі проста? Аказваецца праблема ў вас ТОЛЬКІ з УСХОДУ, а з Захаду пагроз няма. Вось усіх вас такіх разумных бел-чырвона-белых змагароў трэба ў палатку прадстаўнікоў і ва ўладу ўсіх узроўняў на некалькі тыдняў, і сама зачынецца такая праблема як РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ = беларуская дзяржава. Вы ад сваёй жа бел-чырвона-белай прапаганды ўжо ў палітычнае нішто пераўтвараецеся. Змагары-патрыёты Захаду, блін. P.S. НЧ, ты сваёй анты беларускай бел-чырвона-белай прапагандай шкодзіш Бацькаўшчыне, шкодзіш беларусам.»

Імярэк-1м: «Нікому яны ні шкодзяць, выказваюць сваю кропку погляду і ўладам трэба прыслухоўвацца. А ва ўладу іх ніхто ні пускае. Па пагрозам - зараз з усходу яна самая сапраўдная.»

Anatol Starkou: «У НЧ няма сваёй кропкі погляду. Ты блытаеш ПРАПАГАНДУ з кропкай погляду. Новы бел-чырвона-белы час выключна бел-чырвона-белы ПРАПАГАНДЫСЦКІ лісток, выключна младафронтаўскага, то бок анты беларускага, антыдзяржаўнага зместу ці накірунку. Вось таму НЧ і на сто км нельга падпускаць да ўлады. Вось таму ўладзе нельга праглядваць анты беларускія антыдзяржаўныя перадрукоўкі НЧ, тыпу гэтага артыкулу, каб не захварэць антыдзяржаўнасцю. Ну а ты гэтага не бачыш і не разумеш толькі таму, што бел-чырвона-белая прапаганда сваю справу робіць - рыхтуе пакаленне будучых скакуноў на плошчы для ажыццяўлення беларускага майдану разбурэнняў. Гэта напрамак працы Новага Часу. Думаць ён не прапануе. Ламаць прапануе. Бо адвярніся РБ ад Расеі і не стане эканомікі Беларусі, дый Польшча забярэ свае землі, якія нам дараваў Сталін у 1939. Вось схаваны сэнс гэтага артыкула: Беларусь - анты Русь. Таму шкода ад дзейнасці НЧ.»

II. Мой каментар да артыкула «Беларусі прадказваюць стагнацыю. У чым небяспека?». Аўтар не пазначаны.

ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ

"...заявіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук..." і далей ужо не чытаў, але ўбачыў у канцы "...мяркуе старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі..." і "...лічыць акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова..."

ВОСЬ, ШТО ВАМ СПАДАРСТВА ўбівае ў моск бел-чырвона-белая прапаганда Новага Часу, які перадрукаваў гэты матэрыял з бел-чырвона-белых прапагандысцкіх Навінаў.BY, выкарыстоўваючы НЕЗАЛЕЖНАЕ, але празаходняе меркаванне спецоў BEROC.

Інфа з сайту BEROC: "Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр (BEROC) пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці (SIDA) і Фонда «Еўразія» (East Europe Foundation). Сёння BEROC – гэта адзін з асноўных незалежных акадэмічных даследчых цэнтраў у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі."

Адвучыць НЧ шкодзіць сваёй нацыі, народу, сваёй дзяржаве немагчыма. Гэтая шкода стала палітыкай рэдакцыі Новага бел-чырвона-белага часу, хаця, як вы ведаеце, ЗАСНАВАЛЬНІК НЧ, і таму я тут, НЕПАЛІТЫЧНАЯ Мінская гарадская арганізацыя ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. То бок суполка людзей, якія любяць, шануюць мову нацыі, мову народу, дранікі, старадарожскую самагонку, песні і танцы беларускія. То бок усё пра мяне і спадзяюся на ваша разуменне маёй шуткі-гумару.

Дык вось НЕПАЛІТЫЧНАЯ ОРГАНІЗАЦЫЯ = заснавальнік Новага Часу дазваляе рэдакцыі НЧ друкаваць анты беларускія, антыдзяржаўныя артыкулы. Нешта не тое, праўда? Праўда. А праўда ў тым, што насамрэч заснавальнік ІДЭАЛАГІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ і яе сапраўдная назва на маю думку можа гучаць так: Таварыства бел-чырвона-белай мовы. Вось таму палітыка рэдакцыі Новага часу дзіўным вобразам не адрозніваецца ад палітыкі Хартыі97, Свабоды, Нашай Нівы і іншых ідэалагічна бел-чырвона-белых СМІ-партызанаў (тутэйшых і тамтэйшых), сузаснавальнікам якіх не ёсць Таварыства беларускай мовы = быццам непалітычная грамадстая арганізацыя.

Дзякуй Богу, што мой лёс закінуў мяне ў Штаты і акіян ужо сямнаццаць гадоў аддзяляе ад вашае бел-чырвона-белае прапаганды, ад бел-чырвона-белае ідэалогіі нянавісці да беларусаў. З розуму з'ехаў бы тамака дома ва Ўруччы ў Мінску ад разумення ў якое бел-чырвона-белае ідэалагічнае дзярмо пераўтварылася тое бел-чырвона-белае адраджэнне, якое я падтрымаў у 1989 і дваццаць гадоў быў бел-чырвона-белым. Але вось ужо цягам дзесяці гадоў ніяк не магу адмыцца ад гэтага бел-чырвона-белага ідэалагічнага дзярма.

Што датычыцца стагнацыі беларускай эканомікі, аб якой кажуць згаданыя вышэй празаходнія спецы.

"Стагнация - экон. отсутствие развития, застой в сфере производства, торговли и т. п." (Рускі слоўнік.)

Эканоміка любой краіны складваецца з пад'ёмаў і спадаў, з росквіту і крызісаў, як складваецца лёс любога чалавека любой краіны. То бок пад'ём або спад, росквіт ці крызіс ГЭТА ХВАЛІ ЗВЫЧАЙНАЙ НОРМЫ жыцця-быцця любога чалавека ці любой эканомікі. Пры гэтым усё роўна дзе той чалавек жыве ці дзе існуе тая эканоміка - пры капіталізме ці сацыялізме, з прыватнай уласнасцю ў аснове эканомічных адносінаў ці без яе.

Так напрыклад у 2008 тут у Нью Ёрку я разам з Амерыкай перажыў тутэйшы эканамічны крызіс, які доўжыўся крыху меней за два гады. З вялікіх крызісаў нагадаю Вялікую Дэпрэсію ў ЗША 1929—1941 і нядаўнюю 1985-91 гарбачоўскую перабудову СССР. Дэпрэсію ЗША выстаялі, а ў выніку перабудовы распаўся СССР. Бо ў Штатах не было нацыянальных кватэр.

Няма нацыянальных кватэр і на Беларусі. А значыццца, ня гледзячы на старанні бел-чырвона-белай прапаганды, эканоміка незалежнай дзяржавы Беларусь вытрымае ўсе пад'ёмы і спады, ўсе росквіты і крызісы. Да таго ж у хуткім часе мы даведаемся аб яшчэ адным станоўчым вітку эканамічнай інтэграцыі РБ з багатай рэсурсамі Расеяй і зажывем як мае быць.

III. Мой каментар да артыкула «Чатыры змены ў дзяржсектары, якія дазволяць яму выжыць ». Аўтар не пазначаны.

І так НЧ перадрукаваў інфу анты беларускага выдання Заўтра тваёй краіны і ізноў таго ж празаходняга антыдзяржаўнага цэнтру BEROC, аб якім я казаў вышэй у каменце ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ. Для тых хто мяне чытае нагадаю, што НІЯКІ Захад ні пра якую Беларусь не клапоціцца і ніколі клапаціцца не будзе. Пляванта ім на нас. Бо каб клапаціўся той Захад ў 1990-94, калі першыя незалежныя гады мы жылі без Лукашэнкі, то закідаў бы нас сваімі супер-пупер тэхналёгіямі, каб такім чынам паўплываць на наш празаходні выбар-1994. І так тэма артыкулу і цытата з яго:

"— Калі б наш дзяржсектар працаваў гэтак жа эфектыўна, як прыватны, а яшчэ лепш — як самыя эфектыўныя кампаніі, мы б атрымалі даволі доўгі рост, — адзначыў генеральны дырэктар Бізнес-школы ІПМ і адміністрацыйны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Павел Данейка на семінары «Ад стабільнасці да эканамічнага росту: перспектывы Беларусі».

Эксперт зрабіў акцэнт на тым, што прыватызацыю ўжо не варта разглядаць як выратавальнае кола. Цяпер яна наўрад ці ўнясе істотны ўнёсак у рэфармаванне эканомікі."

Если бы да кабы, мы б жылі як паны.

То бок шматгадовыя экспердныя крокі BEROC наперад да прыхватызацыі, і нарэшце экспердны крок BEROC назад ад прыхватызацыі. Паспрабуй тут зразумець гэтых экспердаў.

Але ў мяне ёсць толькі адна заўвага да сённяшніх размоў тутэйшых празаходніх экспердаў, якіх падсоўвае НЧ: «ХТО БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЬ ПРЫХВАТЫЗАЦЫЮ?» Багаты Захад ці нябедны Ўсход?

На маю думку пераможа ўсё ж расейскі бізнес, які не падпусціць заходні і мы, як двесці гадоў дагэтуль, будзем лепшымі Холопами русских Господ, дзякуючы советам доброжелателей из BEROC. Да таго ж заходні ці ўсходні бізнес можа пагубіць беларускую эканоміку ў сваіх інтарэсах, бо яму начыхаць на нашу эканамічную незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы РБ.

Але, калі пакінем дзяржаўную ўласнасць на ўсё і ўся, як маем сёння і сто гадоў мелі до того з 1919, і яна будзе належыць уладзе без права продажу і дарэння, то ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ абароніць нашу эканамічную незалежнасць.

Зразумела, я не супраць нашага тутэйшага прыватнага бізнесу. Няхай жыве і пасецца, як беларуская птушка бусел. Але ўласнасць павінна заставацца дзяржаўнай. Бо любое дакрананне да дзяржуласнасці знясе дзяржаўнасць РБ.

"— Калі б наш дзяржсектар працаваў гэтак жа эфектыўна, як прыватны..."

Мяркую эксперд не ўяўляе сабе, что все течет и все меняется. То бок пры нашым дзяржаўным постсавецкім капіталізме, які існуе сёння, адносіны ў эканоміцы крок за крокам ужо рухаюцца ў капіталістычныя рыначныя адносіны, якія існуюць на Захадзе, і будуць рухацца туды надалей. Іншая справа час і крыху-паціху постсавецкі менталітэт грамадзян, якія ў будучыні параўняюць эфектыўнасць працы вялікіх (па колькасці працаўнікоў) дзяржпрадпрыёмстваў і (невялічкіх) прыватных, ды пакінуць нас ментальна вольнымі роўнымі людзьмі - нябеднымі і небагатымі, пры дзяржаўнай уласнасці на ўсё і ўся, а не Гаспадарамі і Рабамі, як у цывілізаваных краінах свету, за якімі ў 1994 нас не павёў Рыгоравіч.

Родился в 1951 в Минске. C 2003 живу в Нью Йорке. Гражданин Беларуси.

Они ТАМ есть! Русские скрепы

В Сети много споров и обсуждений понятия «скрепы». Старшие люди относятсяк этому слову в основном серьезно, молодежь похихикивает. В понимании молодых, «скрепы» — это когда в монастыре, запершись в ке...

Теряя молодое поколение, мы можем легко потерять страну. Крик души.

Надеюсь, что статья будет актуальна для тех, у кого есть дети.Мощное и современное оружие это здорово. Возможность защитить внешние рубежи нашей Родины это здорово вдвойне. Но это не поможет, если вой...

Что породило бандеровщину на Украине? Читая Сталина.
  • Жора
  • 4 декабря 07:42
  • Промо

Бандеровщина это была своеобразная реакция на геноцид населения Галиции, Волыни в 30-е годы со стороны поляков и австрияков. Хотя как феномен, бандеровщина родилась ещё раньше, из заповеди 10-и украин...

Ваш комментарий сохранен и будет опубликован сразу после вашей авторизации.

0 новых комментариев

    Загрузка...
    Anatol Starkou Вчера 15:31

    ГАРБУЗАГАЛОВЫЯ

    5 снежня 2019 на фэйсбук старонцы амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода з'явіўся пост з фотаздымкам. На ім дзве беларускі ў нацыянальным адзенні кацяць гарбуз да амабасы Расеі ў Мінску.«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх ня любы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз», — напісала ў анонсе амерыканская Свабода. Я пракаментава...
    92
    Anatol Starkou 4 декабря 04:34

    СМЕШНАЯ-ПАЦЕШНАЯ

    3 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй старонцы у фэйсбук надрукавала пост «Вы за ці супраць паглыблення інтэграцыі з Расей?». Да паста Свабода дадала фотаздымак, на якім малады чалавек трамаў плакат з надпісам: «Не саюзу з бандай». Я пакінуў каментар і трохі паразмаўляў з суродзічамі... Anatol Starkou: «Я супраць усякага са...
    134
    Anatol Starkou 29 ноября 19:56

    ДВА ПАЎСТАННЯ

    29 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода надрукавала артыкул Сяргея Абламейкі «Дасьледчык Вячаслаў Шалькевіч: «Лістоў з-пад шыбеніцы» было значна больш, чым тры вядомыя сёньня».Паводле Свабоды спадар Шалькевіч аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988), доктар філязофскіх навук.Прачытаўшы артыкул вырашыў параўнаць паўстанне ...
    106
    Anatol Starkou 29 ноября 14:16

    А ТЫ ІДЗЕШ у ПРЭЗІДЭНТЫ?

    У 2020 на Беларусі адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. Як мінімум тры змагара і змагаркі з ліку бел-чырвона-белай апазіцыі ўлады заявілі аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах кандыдатамі на пасаду презідэнта РБ.Аб такім намеру між іншым 28 лістапада 2019 паведала амерыканская Свабода на сваёй фэйсбук старонцы ў артыкуле «Нас чакае вайна», калі 8 сьнежня ня стане ...
    77
    Anatol Starkou 25 ноября 17:44

    ВИЛЬНЮССКОЕ РАЗВОДИЛОВО

    22 ноября 2019 года в Вильнюсе перезахоронили останки участников восстания 1863-64 года.RU. Википедия: «Польское восстание 1863—1864 годов, или Январское восстание (польск. Powstanie styczniowe) — шляхетское восстание на землях бывшей Речи Посполитой, отошедших к Российской империи, а именно в Царстве Польском, Северо-Западном крае и на Волыни.Восстание было направлен...
    95
    Anatol Starkou 25 ноября 10:51

    КАРОТКА ПРА РЭФЕРЭНДУМ-1996

    24 лістапада 2019 на сваёй фэйсбук старонцы амерыканская Беларуская служба радыё Свабода ўзгадала рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 і змясціла кароткі анонс падзеі і пытанне да чытачоў: «24 лістапада 1996 году Аляксандар Лукашэнка атрымаў неабмежаваную ўладу. У Беларусі адбыўся рэфэрэндум, не прызнаны міжнароднай супольнасьцю, аднак лёсавызначальны для краіны....
    85
    Anatol Starkou 25 ноября 03:59

    ВАКОЛ БЕЛАРУСКАГА ПАНЯЦЦЯ ІДЭАЛОГІІ

    24 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй фэйсбук старонцы задала нам чытачам пытанне: «Што для вас значыць асоба Каліноўскага? Апішыце адной фразай». Ну як змог адпісаў, ды пагаварыў з беларусам і беларускай... Anatol Starkou: «Бел-чырвона-белыя байкі пра Кастуся Каліноўскага натхнілі мяне на напісанне наступнай фразы: «Я т...
    110
    Anatol Starkou 24 ноября 13:55

    Шабаш белЎкраў у Вільні

    Літоўскі ўрад прызначыў на 22 лістапада 2019 перазахаванне ў Вільні рэшткаў некаторых удзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў. Мяркую беларускай уладзе не трэба было ўдзельнічаць у легітымізацыі астанкаў быццам бы змагароў таго паўстання, але ад Ураду РБ прадстаўнік быў.BЕ.Вікіпедыя: «Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864) — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных с...
    161
    Anatol Starkou 23 ноября 16:43

    УСЕ ў ПРЭЗІДЭНТЫ-2020!

    23 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода надрукавала інтэрв'ю «Вольга Кавалькова: Я ўсур’ёз вылучаюся на прэзыдэнта, і гатовая да любых сцэнараў, нават самых жорсткіх». Аўтар Віталь Цыганкоў.Я пракаментаваў артыкул на фэйсбук форуме Свабоды... Чытаў пра гэту змагарку раней, здаецца на Новым часе. Адно толькі не магу зразумець: чаму ...
    148
    Anatol Starkou 21 ноября 18:06

    НЕАБЫЯКАВЫЯ РЭВАЛЮЦЫЯНЕРЫ

    21 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул «Неабыякавыя маладзёны. Хто гэтыя людзі, якія зрабілі цікавымі нават выбары ў Палату прадстаўнікоў». Тры аўтара: Алесь Пілецкі, Уладзь Грыдзін і НБ. Гэта интэрв'ю маладых беларусаў і беларусак. Акрамя іншага іх аб'ядноўвае погляд у бок Захаду.Я пакінуў на фэйсбук старонцы амерыканскай ...
    136
    Anatol Starkou 20 ноября 02:07

    ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА і ПЕРШЫЯ КАСТРУЛІ на ГАЛАВЕ

    18 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй фэйсбук старонцы змясціла артыкул «Сьмелая першакурсьніца, прынцыповыя назіральнікі і ўвесь «Моладзевы блёк». Хто стаў героем выбарчай кампаніі?». На апошняе пытанне я адказаў на форуме і крыху паразмаўляў з беларусамі і беларускамі... Anatol Starkou: «Героям выбарчай кампаніі стала ...
    174
    Anatol Starkou 13 ноября 13:26

    ЗА ДАЛЯРЫ!

    Ниже два коммента с форума на фэйсбук страничке американской Беларускай службы радыё Свабода, состоявшегося 12-13 ноября 2019. Имярек-1м: «Anatol Starkou Вы являетесь ярым приверженцем равенства и братства? Так я вам скажу, что этого не бывает. Как-то после прихода большевиков к власти, собрали недалеко от Слуцка местных голодранцев (как говорил мой дед)...
    160
    Anatol Starkou 12 ноября 18:10

    Вокруг «Обращения Ирины Халип к Белорусам»

    11 ноября 2019 в ЮТуб появился ролик под название «Обращение Ирины Халип к Белорусам». Я побывал на одном из каналов ЮТуб и поговорил с сородичами на тему выступления известной Белорусской журналистки Ирины Халип... Anatol Starkou: «Калі пачуў пра свабоду слова ў мяне слёзы капалі на клаву... Вы хоць ведаеце, Ірына, што мяне Хартыя97 ужо давно заблакавал...
    206
    Anatol Starkou 7 ноября 21:49

    ЗМАГАРЫ НЕДАТЫЧНЫЯ ДА КРАІНЫ

    На ЮТуб старонцы змагара Nexta па тэме яго фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» адбылася кароткая размова з беларускай…Імярэк-1ж: «я таксама жадаю жыць тут i зараз мiрна i добра, але з кожным годам гэта цяжэй адбываецца. I у мяне з'яуляецца пытанне - у чым пытанне?! Мой адказ на яго у першым маiм каменце». То бок здагадайся сам. «змагары анiякiм бокам не датычац...
    325
    Anatol Starkou 7 ноября 14:17

    НА КАЛЕНІ, змагары, НА КАЛЕНІ!

    6 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй старонцы у фэйсбук апублікавала кароткі пост з фота хлопца: «NEXTA зьбярэ людзей на Плошчы Свабоды ў Менску ў пятніцу а 18 гадзіне. Сустрэча ня будзе несанкцыянаванай акцыяй, бо адбудзецца ў межах выбарчай кампаніі. А вы плянуеце прыйсьці на сустрэчу?» Я пакінуў камент на старонцы Свабоды: ...
    165
    Anatol Starkou 6 ноября 15:23

    БЕЛЎКРЫ

    Такого слова в белорусском языке нет. Это я придумал его. Да и написано оно не по-белорусски, так как Ў (у кароткае / у краткое) пишется в белорусском языке только после гласных. Например, Старкоў, как перевод с русского Старков, а на английском в моем белорусском паспорте написано Starkou. БелЎкры в моем понимании это часть белорусского народа, часть бе...
    196
    Anatol Starkou 4 ноября 13:50

    АДРАДЖЭННЕ НЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

    3 лістапада 2019 на фэйсбук старонцы амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода з'явіўся наступны матэрыял, які потым я пракаментаваў.Радыё Свабода: «- Ало, Валодзя? - Да, Саш. - Прывет. - Здравствуй. - Валодзя, ты што пятава наябра вечэрам дзелаеш? Не занят? - Пятого ноября? Занят, Саш. Переговоры по Турции с американцами. Секретные. - Срочна атменяй, Валодзя. - По...
    273
    Anatol Starkou 4 ноября 12:21

    СТРАНА ДЛЯ ПРИМИТИВНОЙ ЖИЗНИ

    Есть такой канал на ЮТуб «Страна для жизни» называется. Его автор молодой белорус (~40), он из Гомеля. Его оппозиционные ролики, как ему кажется, направлены на создание в Беларуси cтраны для жизни, потому что как живет страна при Лукашенко так жить нельзя. А что надо, чтобы создать иную страну? Да всего ничего. Сначала надо собрать денежки для видеоаппаратуры канала «...
    270
    Anatol Starkou 2 ноября 11:40

    ПРИРОДА КОНФЛИКТА ВНА УКРАИНЕ

    31 октября 2019 украинский сайт Акценты.life опубликовал статью «Малорос» Зеленский не понимает природу конфликта между Украиной и Россией. Для него это «гражданская война», которую 2 ноября 2019 я прокомментировал. Опубликуют Акценты мой коммент или не опубликуют мня не волнует. Ниже мой комментарий: Природа конфликта вна Украине ДЕНЬГИ, а точнее долла...
    343
    Anatol Starkou 1 ноября 12:30

    ПРОАМЕРИКАНСКОЕ ОТКРЫТИЕ ЭКСПЕРДА ХАЛДЕЯ

    31 октября 2019 на Конте опубликована статья "Правильно ли использовать классовую теорию Маркса для понимания ситуации в Белоруссии?". Автор Александр Халдей, о котором на российском сайте ИА REX сказано, что он эксперт по переговорам, медиатор, преподаватель, бизнес-тренер, блогер и публицист. Прочитав упомянутую статью, я узрел в ней проамериканское открытие эксперд...
    378
    Служба поддержи

    Яндекс.Метрика