• РЕГИСТРАЦИЯ

ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА і ПЕРШЫЯ КАСТРУЛІ на ГАЛАВЕ

Anatol Starkou
Родился в 1951 в Минске. C 2003 живу в Нью Йорке. Гражданин Беларуси.
20 ноября 2019 г. 02:07 0 368

18 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй фэйсбук старонцы змясціла артыкул «Сьмелая першакурсьніца, прынцыповыя назіральнікі і ўвесь «Моладзевы блёк». Хто стаў героем выбарчай кампаніі?». На апошняе пытанне я адказаў на форуме і крыху паразмаўляў з беларусамі і беларускамі...

Anatol Starkou: «Героям выбарчай кампаніі стала амерыканская Беларуская служба радыё Свабода. Далей рэдакцыя Свабоды або скарочана РС. Быў бы зараз на іншых бел-чырвона-белых форумах дык напісаў бы назву іншай рэдакцыі. Чаму? Таму што гэта бел-чырвона-белы бізнес. Звычайны, звычайны, звычайны бізнес. Што ў аснове гэтага СМІ бізнесу? Давайце пагадаем разам: любоў да Беларусі, мовы, беларускасці ўвогуле, дэмакратыя, мэта аб'яднання нацыі, каб стала такой адзінай як была хаця б да так званага адраджэння? Што з пералічанага выбіраеце ВЫ? Я выбіраю АМЕРЫКАНСКУЮ КАСУ РС. Вось ля касы САПРАЎДНЫ ІНТАРЭС РС! Таму РС ГЕРОІ выбараў-2019, што да наступных выбараў РС сможа спакойна публікаваць на сваіх старонках нешта тыпу Лука-ла-ла-ла, і гэта як бальзам на сэрца шматлікіх прыхільнікаў РС. Дык хто з нас больш зацікаўлены ў перамозе на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах асобы Аляксандра Лукашэнкі - я ці РС? Амерыканская каса.»

Імярэк-1м: «так! Амерыканская каса самая стабільная!;) ну, і траву, ты чувак паліш, капец...»

Anatol Starkou: «Нарэшце да цябе даляцеў галоўны чыннік СТАБІЛЬНАСЦІ РАДЫЁ СВАБОДА ўсіх папярэдніх пакаленняў змагароў, якой ужо амаль 70 гадоў і якая за гэтыя дзесяцігоддзі пасля II сустветнай вайны ніколі не працавала на карысць палітыкі ўраду БССР / РБ, якая працавала і працуе на карысць палітыкі ўраду ЗША. Гэта твая Свабода?»

Імярэк-1м: «чувак, ты такую херню пішаш. Давай, так, мая аднакласніца псіхатэрапеўт і можа табе дапамагчы. Іначай, чытаць немагчыма!»

Anatol Starkou: «Гэта таму, што нас беларусаў 31 год таму падзяліў Сьвяты Зя. Яго палітыканства не было беларускім і не магло быць беларускім, бо не беларускае тое, што дзеліць, а не аб'ядноўвае беларусаў. Але яго палітыканства падтрымала тады і падтрымлівае дагэтуль амерыканская Свабода. Яна ўжо 70 гадоў запар нас падзяляе, а не аб'ядноўвае. Як Сьвяты Зя. І 23 гады з гакам з тых 70 Свабода і Зя ля амерыканскай касы. Змагаюцца супраць беларускага народа і беларускага ўраду. Чыннікі тае змагні імі высасаны з пальца. А сутнасць адна - яны анты беларускія да народа і анты дзяржаўныя да палітыкі ўраду РБ - яны ДВА САПОГА ПАРА ля амерыканскай касы. Таму табе немагчыма мяне зразумець. Мы розныя, хаця супляменнікі. Свабода за $$$ зрабіла нас рознымі.»

Імярэк-1м: «усё, я больш не магу чытаць гэта. Выбачаюся, але трэба спецыяліст вузкага профілю ўжо...»

Anatol Starkou: «Звярніся да лекараў у Амерыцы. Яны не кінуць бел-чырвона-белага беларуса ў бядзе. Яны памогуць.» (Заўвага: Імярэк-1м жыве ў ЗША.)

Імярэк-2м: «Нешта не зусім зразумела тое, што Вы кажыце. Выбары 2019 году прадэманстравалі, што ідэалагічная вертыкаль улады не працуе ніяк... Пры гэтым гэтая ідэалагічная вертыкаль аплачваецца ўсімі грамадзянамі Беларусі. Як так атрымалася, што ідэалагічная машына дзяржавы была поўнасцю і ўшчэнт апракінута ў інтэрнэце і, галоўнае, у розумах людзей, нават тых, хто ніколі не падзяляў бел-чырвона-белых ідэалаў і быў лаяльны ўвесь час да ўлады. Ідэалагічная машына дзяржавы не эфектыўная, састарэлая.... Яна не можа змагацца за розумы людзей... Яна не можа абгрунтаваць і патлумачыць сітуацыю ў краіне і не можа прапанаваць новыя сэнсы жыцця, дзяржаўнасці, нацыі і г.д. Не Амерыка ж стварала дзяржаўную ідэалагічную сістэму Беларусі і палітычную сістэму ....»

Anatol Starkou: «На адным дыханні ты ў каменце выказаў ўсю бел-чырвона-белую прапаганду, сутнасць якой Лука-ла-ла-ла.

Пачну з апошняга твайго сказу: «Не Амерыка ж стварала дзяржаўную ідэалагічную сістэму Беларусі і палітычную сістэму ....»

А ХТО? А ХТО нам падкінуў бел-чырвона-белы сцяг паліцаяў на Дзяды-88 і тую інтэрвенцыю «Адраджэнне», якія трыццаць адзін год таму падзялілі нас беларусаў і прывялі да ўлады ТУЮ Ж САМУЮ КАМУНІСТЫЧНУЮ ЎЛАДУ ў 1994? Хто, як не беларускія амерыканцы, канадцы ды іншыя велікабрытанцы з беларускімі каранямі падкінулі гэтага бел-чырвона-белага кабанчыка? Ці не таму, калі нашы "адраджэнцы" прабздзелі ўсё што можна было і чаго нельга было падчас так званага адраджэння, ды драпанулі з Беларусі на Захад, іх чакалі ў Амерыцы беларускія амерыканцы, канадцы ды іншыя велікабрытанцы плюс РАДЫЁ СВАБОДА з мікрафонам і амерыканскай касай?»

Імярэк-2м: «Вы ў сваіх разважаннях нешта блытаецеся.... Я кажу пра тое, што сучасная дзяржаўная ідэалагічная вертыкаль сталася ня здольнай супрацьстаяць выклікам... Пры чым тут амерыканскія і канадскія беларусы? Я кажу пра тое, што грамадзяне Беларусі на свае грошы ўтрымліваюць чыноўнікаў ідэалагічнай вертыкалі, якія паказалі сябе поўнымі нулямі падчас выбараў 2019. І ідэалагічная вертыкаль РБ была ўшчэнт разнесена ў інтэрнэце і розумах людзей.... А Вы, прабачце, пішаце на гэта зусім не адпаведны адказ....»

Anatol Starkou: «ПРА ІДЭАЛАГІЧНУЮ МАШЫНУ Я ЎСЁ ТАБЕ СКАЗАЎ ВЫШЭЙ, а менавіта: ты на адным дыханні перасказваеш мне бел-чырвона-белую прапаганду Свабоды і выдаеш гэта за свае думкі. Ў мяне да цябе прапанова. Знайдзі ў інэце маё вялізнае эсэ «Інтэрвенцыя «Адраджэнне», якое ў двух частках, ды пачытай, каб трохі быў у тэме.» (Заўвага. Тут даю спасылкі на пачатак эсэ https://starkou.livejournal.com/2012/12/20/ і фінал https://starkou.livejournal.com/2012/11/20/ )

Імярэк-2м: «А тое, што дзяржаўная ідэалагічная вертыкаль была фактычна разнесена ўшчэнт на выбарах 2019 Вы і самі добра бачыце і разумееце... І справа тут у тым, что не шмат таленавітых людзей засталося працаваць у гэтай ідэалагічнай вертыкалі.... Гэта Вы не жадаеце прызнаваць, што гэтыя выбары ўлада праваліла поўнасцю.... Хаця і разумееце гэта....»

Anatol Starkou: «Ну пустое ты кажаш! У нас СТО ГАДОЎ на Беларусі існуе ВЕРТЫКАЛЬ як ты кажаш. СТО ГАДOЎ! Існая сістэма ўлады як дзве каплі вады пахожа на сістэму пры КПБ у часы БССР, а менавіта Першы сакратар ЦК КПБ (прэзідэнт), сакратары абкамаў і гаркамаў КПБ (губернатары абласцей і мэры гарадоў). А ты перасказваеш байкі Свабоды і выдаеш за свае думкі.

Імярэк-2м: «Ну пасьмяшылі... Вы ўсё добра разумееце.... Таму і пачынаеце пісаць розныя глупства.... Ды яшчэ і тыкаеце людзям.... Хамства яшчэ нікога не ўпрыгожвала, нават 100 гадоў таму.... Пры чым тут байкі Свабоды.... Паглядзіце вакол.... Такая ж гнілая сістэма, як і зараз... Неэффектыўная сістэма...»

Anatol Starkou: «ОК. Ты нічым не адрозніваешся ад шмат бел-чырвона-белых тутэйшых. Яны нічога не рубяць у нашае палітыцы, але ведаюць некалькі слоў тыпу МЕТАДЫЧКА ды ВЕРТЫКАЛЬ. Бывай здаровы. Няма аб чым з табой размаўляць.»

Імярэк-2м: «У мяне не было намеру абражаць Вас, ні ў якім разе... Дзякую Вам за дыскусію...»

Anatol Starkou: «Ой блін, ды ты і ў сістэмах разбіраешся?! У нас тая сістэма, якая павінна быць. Пачытай тут і не дуры мне галаву (даю спасылку на свой артыкул ВЫБАРЫ ПРЫ КРЫВАВЫМ РЭЖЫМЕ https://starkou.livejournal.com/207341.html )

Імярэк-2м: «Нешта Вы занерваваліся... Не нервуйцеся... Усё вельмі добра....»

Імярэк-1ж: «вось мне зразумела аб чым кажа Янка Купала, напрыклад. А аб чым Вы?

Перад будучыняй

Стаім мы перад будучыняй нашай

І ўсё варожым, сочым ейны ход...

Ці ўскрэснем мы з душой, ўпаўшай, звяўшай,

Каб выйсці ў свет, як нейкі здольны род...

Сягоння мы жывём, і ўдзень мы блудзім

Пад маскай, асляпляючаю нас,

І што сказаць самім сабе і людзям,

Не ведаем, не можам, хоць і час.

Заціснуты, задушаны, як мышы

Пад жорсткім венікам, з усіх бакоў,

Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы

Таго свайго, што наша ад вякоў.

Пакрыўленыя колісь нашы душы

Дагэтуль выпрастаць не ў моцы йшчэ;

Снуёмся, ў думках зводных затануўшы,

А хтось, а штось і мучыць і пячэ.

Цябе чакаем, будучыні нейкай,

Што прыйдзеш, недзе ўсіх нас павядзеш,

І гінем марна пад чужой апекай,

Адбіўшыся ад родных вехаў, меж.

А хтось далёкі ці хтось, можа, блізкі

Засеў за наш бяседны, сытны стол

І кідае, як з ласкі, нам агрызкі,

А мы к зямлі з падзякай гнёмся ўпол.

Нявольніцтва й жабрацтва так нас з’ела

І так нам высмактала з сэрца сок,

Што нат у вочы глянуць, плюнуць смела

Не смеем, стоптаныя на пясок.

Там чутна: Беларусь! Там — Незалежнасць!

А там — «Паўстань, пракляццем»... Ну, а мы?

Мы ў страху... дум крутня... разбежнасць...

Без толку крыллем хлопаем, як цьмы.

О так, як цьмы, як спуджаны вароны!..

І слухаем, і нюхаем тут, там:

Які павеяў вецер на загоны,—

Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?

Аграбленыя з гонару й кашулі,

З свайго прыпыну выгнаныя вон,

Мы дзякуем, што торбы апранулі

На нас ды з нашых нітак-валакон.

З кійком жабрачым так мы, паўналеткі,

Брыдзём, паўзём у свет — скрозь неўпапад.

І прысягаем, клічам Бога ў сведкі,

Што мы — не мы, што нехта вінават...

І так жывём, сябе саміх не знаўшы,

Учора, сёння лазім між канаў...

Няўжо ж бы хто й над будучыняй нашай

Навек залом пракляты заламаў?

Няўжо нас не аб’ясніць розум ясны

І не пакінем біцца з кута ў кут?

Няўжо кліч вечны будзе ў нас напрасны —

Кліч бураломны: вызваленне з пут?!

1922»

Anatol Starkou: «А я кажу пра

КАЗАЧНАЕ ІМГНЕННЕ

Божа, падары мне цішыню.

Мір ды цішыня - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася б жыццю

Мір і цішыня - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася жыццю.

Падары мне волю й мітусню.

Быць у мітусне - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася б жыццю

Воля ў мітусне - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася жыццю.

Людзям дай жаданне дабрыні.

Час і дух дабра - ўсё, што трэба ім.

Каб вавек здавалася ў жыцці -

Дабрыня людзей заўжды патрэбна.

Каб вавек здавалася жыццю.

Вось тады народ наш зажыве!

Каб затым ўжо болей не спрачацца

За імгненне з вечнасцю cваей,

З-за імгнення з вечнасцю тваей,

Каб жыццю-імгненню казкай стацца.

Калі Ты падорыш цішыню.

© Anatol Starkou.

Jan' 12, 2011. Brooklyn, NY.»

Імярэк-2ж: «Цішыня будзе толькі на тым свеце - вечная. Яна прыйдзе і да Вас, без усялякай просьбы. А на гэтым свеце прыходзіцца змагацца супраць абману, страху і рабства.

Пры чым тут «Свабода»? Свае мазгі патрэбны, каб разумець рэчаіснасць. Дзякуй богу, што існуе «Свабода»- для нармальных людзей, яны самі шукаюць інфармацыю, а не радыё людзей шукае. Штосьці з Вамі не тое...»

Імярэк-1ж: «учора пахавалі мы свайго дзеда, да 95 не дажыцў два тыдні. Прайшоў вайну, 4 гады яшчэ пасля жыў у Германіі. Калі яго як ветэрана запрашалі ў школу выступіць перад дзецьмі, то на пытанне, а колькі ж ён забіў немцаў, дзед адказваў, што ніводнага. Выкладаў дзед і ў школе пасля вайны, але нават маленькаму свайму вучню ён ніколі не сказаў «ты», ўсім толькі «Вы». Няхай па іншым пытанням у Вас свой пункт гледжання, але як Вас зразумець, чаму Вы дазваляеце сабе ты-каць, калі чалавек Вам кажа, што такая форма звароту выклікае ў яго дыскамфорт. Чаму Вы не паважаеце гэтага чалавека? І гэтым вершам Вы таксама мяне не пераканалі, яго нават супрацьпастаўляць немагчыма, а не тое, каб ставіць у адзін узровень з лірыкай Купалы. Ні рыфмы, ні сэнсу, адно рэзанерства, ды нязвязны набор слоў. Слабы вельмі аргумент. Як і раней, мне зразумела, аб чым Купала, Багушэвіч, Багдановіч... Дык аб чым Вы? Ці Вы ўжо вызначылі галоўных ворагаў, імкнецеся гэта данесці да беларусаў і зараз змагаецеся супраць іх? Растлумачце разумным людзям, бо няма тых, хто дрэнна разумее, затое ёсць тыя дрэнна тлумачыць. Спадзяюся ў Вас хопіць слоўнікавага запасу і інтэлекту растлумачыць, дык пра што ж Вы, а сабліва ў тым несуразным як бы вершы. Дзе Вы яго толькі адкапалі?)»

Імярэк-3м: «Пророссийские тролли заговорили на беларускай мове! ???? Значит Радые Свабода все делает верно»

Anatol Starkou: «РС пачне рабіць верна пасля таго як рак на гарэ свісне.»

Імярэк-1ж: «цікавая думка.) Але чалавек сам шчыра прызнаецца, што ён жыве ў казачным імгненні, ён далёкі ад рэальнасці, таму яго думкі не маюць выразных прадметна-следчых сувязяў.»

Anatol Starkou: «не гоните лошадей. Не ідзіце па фальшываму накірунку, які вам прапанаваў змагар Імярэк-3м. Калі ласка. Крыху пачакайце і я вам адкажу. Назву адказу ўжо прыдумаў ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА. Засталася справа за малым - тэкст. Крыху пачакайце.»

Anatol Starkou: «Цішыня будзе толькі на тым свеце - вечная. Яна прыйдзе і да Вас, без усялякай просьбы. А на гэтым свеце прыходзіцца змагацца супраць абману, страху і рабства»

Не пра цішыню мой верш. Пра казачнае імгненне.

Што датычыцца змагні «супраць абману, страху і рабства», то калі б вы раскрылі ХТО ці ШТО вас абманвае, пужае, рабуе, дык можа штосьці змог бы сказаць у адказ.

Шмат часу ў мяне пайшло на тое, каб знайсці і зразумець што такое ГРОЗОВО, ды дзе яно. Бо ўпершыню чую. Мінская вобласць, Копыльскі раён, дзярэўня ці як у вас зараз кажуць аграгарадок Грозава. Значыцца мы з вамі землякі. Я з Мінску.

Вельмі мелкі, непрафесіяналам зроблены, сайт школы. Нават адраса школы няма. Але тут я магу зразумець - не да жыру былі б жывы. Гэта пра ўсю Беларусь, а не толькі пра сайт школы.»

Anatol Starkou: «пры чым тут «Свабода»? Свае мазгі патрэбны, каб разумець рэчаіснасць. Дзякуй богу, што існуе «Свабода»- для нармальных людзей, яны самі шукаюць інфармацыю, а не радыё людзей шукае. Штосьці з Вамі не тое...»

Увогуле гэты ваш камент і камент Імярэк-1ж вельмі цікавыя для мяне.

Зразумела РС не пры чым. Ёй няма справы да спраў Беларусі, як таму цыгану да лошади. Не было б амерыканской кассы - называлась бы РС ПЕРШАЯ беларуская газета Наша Ніва. Ўяўляеце ПЕРШУЮ, бацькі-заснавальнікі якой маладзейшыя за мяне, а я маладзейшы за газету ЗВЯЗДА? Дарэчы адзін з сузаснавальнікаў НН працуе... на Свабодзе. Што яго, акрамя амерыканскай касы прыцягвае? Дэмакратыя. Ён некалі ўціраў мне на форуме, маўляў, свабодаўцы такія дэмакратычныя, што дэмакратычных за іх дэмакратаў нідзе не знойдзеш. Дый яны не прапагандысты, ні да чаго не прызываюць, бо белыя, чыстыя і пушыстыя. Яны проста інфармуюць супляменнікаў, якія куляюцца з хлеба на ваду ў толькі што народжаннай незалежнай Рэспубліке Беларусь.

Тут на РС не інфармацыя, спадарыня. Тут прапаганда. Танная бел-чырвона-белая анты беларуская анты дзяржаўная прапаганда за амерыканскія тугрыкі. Беларусьсю тут не пахне.»

Імярэк-1ж: «прабачце, але Вы зноў памыляецеся, бо я іду за іншай кампаніяй: за Рагнедай, Ефрасінняй - унучкай Усяслава Чарадзея, Скарынам, Будным і Цяпінскім, Гусоўскім, Багушэвічам, Каліноўскім, Д-Марцінкевічам, Цёткай, Купалам, Коласам, Багдановічам, іду на голас рэпрэсіраваных пісьменнікаў... Гэты шлях мне паказалі мае выкладчыкі, мой бацька, які фізіку, чарчэнне выкладаў на роднай мове. Я разумею, што і ў Вас можа быць свая думка, свой шлях, але Вы пакуль што не змаглі выразна яе данесці, а таксама Вы не растлумачылі, чаму Вы не пажадалі звяртацца ў добразычлівай форме да чалавека, што з ім не так, ці з Вашымі адносінамі да яго?»

Anatol Starkou:

Імярэк-1ж: «учора пахавалі мы свайго дзеда, да 95 не дажыцў два тыдні. Прайшоў вайну, 4 гады яшчэ пасля жыў у Германіі.»

Спрасоння (было тры гадзіны раніцы), калі прачытаў твой камент, спадарыня, ніяк не мог урубіцца ў дату народзінаў дзеда, бо астатняя інфа была мне вельмі знаёмая… Крыху пазней даляцела, што твой дзед на тры гады старэйшы за майго тату. Яго 17-гадовага пацана прызвалі ў 1944 пасля вызвалення Беларусі Чырвонай арміяй. Не ваяваў. Ішоў за войскам у абозе. Дайшоў да Берліна і там служыў салдатам тыя ж чатыры гады, і затым у 1949 вярнуўся ў Беларусь у Мінск, праслужыўшы пяць гадоў.

Яго даўно няма. Спіць вечным сном побач з маёй маці на могілках ля Міханавічаў. Мае бацькі з Магілёўшчыны. Так што тэарэтычна мой тата і твой дзед маглі сустракацца ў Берліне пасля 9 мая 1945 цягам чатырох гадоў.

Я з той пароды беларусаў, якія сваіх бацькоў называлі на ВЫ. Але ішоў новы час і калі ўжо яны станавіліся старэйшымі, а мы пяцёра іх дзяцей (я старшы) іншымі, то тату і маці называў на ТЫ.

Але з незнаёмымі жанчынамі заўсёды быў і ёсць на ВЫ. Ты першая жанчына, з якой я на ТЫ. Дзіўна тое, што псіхолаг, настаўніца ўвайшла ў гэту тэму, так бы мовіць непадрыхтаваная да тэмы. Але гэта толькі першае ўражанне.

Калі паглядзеў што ты з Гомля, то адразу ўспомніў учорашнюю падзею на гомельскім ЮТуб канале Страна для жизни. Падзея звычайная для бел-чырвона-белага свету - Страна выдаліла мой каментар. Упершыню. Бо шмат маіх іншых каментаў там ёсць.

На Беларусі гэта звычайная дэмакратычная падзея ў бел-чырвона-белым асяроддзі, бо пасля пачатку так званага адраджэння (1988-89) з'явіліся праведныя і няправедныя беларусы. Сярод няправільных ёсць пророссийские тролли. Ну і іншых няправільных хапае.

Дык вось Страна для жизни ўчора прапанавала сваім прыхільнікам кожны дзень у 12 гадзін ЗАМІРАЦЬ НА 5-10 секунд у знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. Я прапанаваў заміраць па цотных днях, а па нячотных у 12 гадзін СКАКАЦЬ 5-10 секунд з каструляй на галаве. Мая прапанова не прайшла і Страна для жизни яе выдаліла.

Вось ТУТ для цябе, спадарыня, ля дому, ля хаты, як для псіхолага праца для роздуму, а не ў маёй размове на ТЫ з учорашнім суразмоўцам. ТУТ табе трэба задумацца КУДЫ прывяла народ шматгадовая анты беларуская прапаганда амерыканскай Свабоды за амерыканскія грошы пасля так званага адраджэння. ТУТ табе трэба ўбачыць праблему і дапамагчы суайчыннікам выйсці з гэтага бел-чырвона-белага ідэалагічнага дзярма, ў якое іх загнаў разам з Свабодай Сьвяты Зяпон Адраджэнец - вораг беларускай нацыі.

Ён толькі адзін раз некалі паспрабаваў сказаць мне ТЫ за шэсць гадоў нашага цеснага знаёмства. Але ён вельмі мелкі духам, каб так са мной размаўляць. Таму з ім мы былі на ВЫ.

Імярэк-1м: «Амерыканская каса самая стабільная!;) ну, і траву, ты чувак паліш, капец... »

Бачыш, спадарыня, гэта нармалёвая размова між двума беларусамі - мной і Імярэк-1м, нават калі яго прозвішча напісана па-польску. Затое тэму ні я, ні хлопец не засмецілі, звяртаючы ўвагу на ВЫ ці ТЫ ў дыялогу.

Не трэба табе, дзяўчынка, тусавацца на палітычных форумах. Зберагай сябе ад палітыкі. Свабода і іншыя бел-чырвона-белыя СМІ пасля так званага адраджэння зрабілі з вас БелЎкраў.»

Імярэк-1ж: «прабачце, але Вы зноў памыляецеся, бо я іду за іншай кампаніяй...»

Не памыляюся. Бо калі б вы ішлі па жыцці з думкамі пералічаных вамі асоб, то вас на амерыканскай Свабодзе не было б. Да таго ж вы забалбаталі тэму і ў прыватнасці галоўнае ў ёй, сказанае мной, што АМЕРЫКАНСКАЯ СВАБОДА вораг беларускага народа і дзяржавы.

Пры чым тут беларускія дзеячы, пісьменнікі, паэты, якіх вы пералічылі?

Я вяду размову аб ЗДРАДЗЕ рэдакцыяй Свабоды інтарэсаў народу і беларускай дзяржавы за амерыканскія грошы. Пры чым тут некалькі імён беларускіх пісьменнікаў? Што вы, псіхолаг, згубілі на форуме фэйсбук старонкі ворага Беларусі з 50-х ГАДОЎ мінулага XX стагоддзя, калі была заснавана амерыканская РС? Вось ужо амаль 70 гадоў Свабода працуе на інтарэсы палітыкі ўраду ЗША і ніколі не працавала на карысць палітыкі ўраду БССР / РБ. Дык за гэткую СВАБОДУ ваяваў ваш дзед?

Не суньце, калі ласка, носік у палітыку, дзяўчынка.





Родился в 1951 в Минске. C 2003 живу в Нью Йорке. Гражданин Беларуси.

То ли ещё будет...

                                                        &nbs...

ЧТОБ СДЕЛАТЬ ШАГ, НАДО ПОДНЯТЬ...НОГУ

Наконец появилась реальная Новость. Не ограничившись, как многие привыкли и надеялись, сей раз словами, Путин сделал заметное внутриполитическое телодвижение. Нога гиганта поднялась. Наметилась дина...

Президент России Владимир Путин подтвердил, что ни при каких обстоятельствах не будет изменять Конституцию страны

"Я считаю, что самым главным элементом в укреплении российской государственности на сегодняшний день является стабильность. Стабильность в стране, в обществе не может быть обеспечена др...

Ваш комментарий сохранен и будет опубликован сразу после вашей авторизации.

0 новых комментариев

    Загрузка...
    Anatol Starkou 16 января 22:53

    ПАРА ПРЫМІРЫЦЬ НАЦЫЮ

    16 студзеня 2020 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул Алеся Кращцэвіча «Ці добра, што «Пуцін ад нас адвязаўся» і чаму гэта засмуціла Фядуту?». На фэйсбук старонцы радыё я пакуніў каментар з двух частак... I. Аб артыкуле. Самае галоўнае ў пераліку пасад сп Фядуты ("вядомы палітык, палітоляг, паліткансультант, аналітык і літара...
    64
    Anatol Starkou 16 января 12:18

    КОММУНИЗМОКАПИТАЛИЗМ

    Как известно 15 января 2020 в СМИ прозвучало Послание федеральному собранию президента России Владимира Путина. 16 января 2020 на фэйсбук страничке Изборского клуба опубликован пост «Наталия Нарочницкая: Решения президента могут существенно улучшить жизнь российских семей». Я привел цитату из высказывания Наталии Алексеевны и прокомментировал пост в фэйсбук... ...
    75
    Anatol Starkou 15 января 00:04

    НА СВАІМ МЕСЦЫ. II/II.

    Фінал артыкула. Пачатак тут https://cont.ws/@starkou/1556517 Ніжэй цалкам форум, які адбыўся на фэйсбук старонцы Свабоды 14.01.2020. Імярек-1м: «опять санитары комнату с компьютером запереть забыли....»Anatol Starkou: «Я столько много публиковал всякой всячины по теме данной статьи или по теме выступления Лукашенко, что если бы ты только знал К...
    45
    Anatol Starkou 14 января 23:50

    НА СВАІМ МЕСЦЫ. I/II.

    14 студзень 2020 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул «Лукашэнка: У Беларусі ня будзе пераменаў, накіраваных на злом цяперашняй эканамічнай палітыкі». Я пракаментаваў яго на фэйсбук старонцы радыё. Атрымалася звычайная размова між супляменнікамі беларусамі і беларускамі, якія людзь не парвалі мяне як Тузік грэлку. Ў гэтай частцы артыкула т...
    74
    Anatol Starkou 13 января 17:18

    ЯК ГАРТАВАЛАСЯ Б-Ч-Б СЕКТА

    10 студзеня 2020 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апубликавала артыкул Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Як у Менску ў канцы 1970-х ладзілі падпольную друкарню».«У савецкай школе галоўнай кнігай пра герояў лічылася «Як гартавалася сталь» Мікалая Астроўскага. Ангельскі пераклад яе фатальна не пайшоў, распавядаў нам Шыдлоўскі. Бо для ангельцаў гэта была наз...
    42
    Anatol Starkou 10 января 17:10

    БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫЯ ШОЎМЕНЫ

    10 студзеня 2020 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул Алесь Пілецкага «Дасягненьні і паразы апазыцыі за 10 гадоў. Што кажуць самі апазыцыянэры». Я пакінуў каментар на фэйсбук старонцы радыё. Колькі не кажы з часоў зяпонаўскай фракцыі БНФ у ВС 12 склікання слова АПАЗІЦЫЯ, а яе як не было так і няма. А што ёсць? Бел-чырвона-бел...
    54
    Anatol Starkou 5 января 11:59

    НЕФТЕЖАНДАРМ

    В начале января 2020 союзные Беларусь и Россия все еще не договорились о цене на нефть и в течение пяти дней, начиная с 31 декабря 2019, БЕЛТА и ТАСС публиковали противоречивые сообщения типа, мол, стороны договорились, а затем все же не договорились о цене на нефть.4 января 2020 ТАСС опубликовало статью «Источник: Россия готова возобновить поставки нефти Белоруссии н...
    186
    Anatol Starkou 2 января 21:43

    ГЕНИЙ и ПОСРЕДСТВЕННОСТЬ

    На фэйсбук форуме амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода я напрыканцы 2019 году пакінуў камент, у якім сказаў, што Аляксандр Лукашэнка геній у беларускай палітыцы. На гэта зрэагаваў Імярэк, які родам з Гародні, але, як я зразумеў па яго фб старонцы, пражывае ў Польшчы. Ён музЫка. Сёння 2 студзеня 2020 музЫка ізноў вярнуўся да тэмы і мне прыйшлося адказаць вялікі...
    202
    Anatol Starkou 30 декабря 2019 г. 13:10

    БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЕ АЛІЎЕ

    Ніжэй каментар, які 30 снежня 2019 пакунуў на сваёй старонцы ў фэйсбук і на старонцы амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода. БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЕ АЛІЎЕДарагая перадача, ў нядзелю, ледзь не плача, пяты раз глядзеў пікет. Запікеціўся ў прыдачу і цяпер сяджу чакаю бел-чырвона-белым аліўе. Cамая галоўная беларуская палітычная памылка мінулага часу - набыц...
    183
    Anatol Starkou 26 декабря 2019 г. 13:27

    ЧАМУ НЕ ЖАДАЮ БЫЦЬ У АДНОЙ КРАІНЕ З АДРАДЖЭНЦАМІ

    25 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул Вінцука Вячоркі «Чаму Дзед Мароз і Сьнягурачка ня маюць дачыненьня да беларускіх традыцыяў». Адзін з малюнкаў да таго артыкула, які ўзяў на Свабодзе, ўбачыце ніжэй. На фэйсбук старонцы Свабоды я пакінуў наступны каментар: ЧАМУ НЕ ЖАДАЮ БЫЦЬ У АДНОЙ КРАІНЕ З АДРАДЖЭНЦАМІ, і ў...
    151
    Anatol Starkou 20 декабря 2019 г. 13:55

    ЦІ СТАЛА МОВА НЕЗАЛЕЖНАЙ?

    20 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул «Ці стала Беларусь незалежнай? Уладзімер Арлоў параўноўвае краіну 1990 і 2019 гадоў». У ім перадрукаваны артыкул спадара Арлова «Незалежнасць — гэта...» ад 1990 з сённяшнімі яго каментарамі.На фэйсбук старонцы Свабоды я пакінуў наступны каментар: ЦІ СТАЛА МОВА НЕЗАЛЕЖНАЙ?Н...
    231
    Anatol Starkou 19 декабря 2019 г. 15:44

    А ці згодна Беларусь датаваць эканоміку Смаленска?

    БЕЛТА. 6 ноября 2019. «Минск рассчитывает на цену газа на уровне Смоленской области плюс транспортировка.» ### МОСКВА, 19 дек - РИА Новости. Предоставление дотаций Белоруссии в виде снижения цен на газ для этой страны со стороны России, до тех пор пока не решены вопросы союзного строительства между двумя государствами, было бы ошибочным решением, заявил ...
    207
    Anatol Starkou 17 декабря 2019 г. 00:29

    ПРОЩАЙ ДЕПУТАТ Анна!

    16 декабря 2019 на фэйсбук страничке депутата Палаты представителей Анны Канопацкой появился пост и фотокопия жалобы в Верховный Суд РБ (фотокопия прилагается). Я прокомментировал пост, а мои комменты комментировал помощник депутата.Краткая история: некогда ко мне обратилась Анна и мы стали в фэйсбук фрэндами. После моих нижеследующих комментов я заблокирован. ...
    223
    Anatol Starkou 14 декабря 2019 г. 11:04

    Вакол інтэрв'ю Станіслава Шушкевіча. Фінал.

    13 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала цалкам ролік інтэрв'ю з былым Старшынёй Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам. Падчас прагляду роліка я каментаваў тое, што бачыў у фэйсбук на старонцы Свабоды. Ніжэй мае каментары: ### Я толькі пачаў слухаць. СтанСтаныч распавёў аб хлопчыку, які памёр... Што ...
    239
    Anatol Starkou 13 декабря 2019 г. 15:26

    Вакол інтэрв'ю Станіслава Шушкевіча

    12 снежня 2019 года амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала кароткі анонс інтэрв'ю былога Старшыні Вярхоўнага Савету 12 склікання Станіслава Станіслававіча Шушкевіча, але на форуме адбылася доўгая двух дзённая размова вакол некаторых сказаў у інтэрв'ю... Anatol Starkou: «Цытата з інтэрв'ю: «Шушкевіч зліў рэферэндум 1992 года...» Гэта дз...
    181
    Anatol Starkou 9 декабря 2019 г. 10:47

    НЕЗАЛЕЖНЫ ДУРМАН НАЦЫІ

    8 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй старонцы ў фэйсбук змясціла пост з словамі беларускага пісьменніка Васіля Быкава:"Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста перат...
    233
    Anatol Starkou 8 декабря 2019 г. 21:28

    ПА ШЛЯХУ ад СССР-II

    Свабода: "Другі дзень акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй." Некалі, размаўляючы наконт рэферэндуму-1995 у частцы трэццяга пытання «Поддерживаете ли Вы действия Президента Республики Беларусь, направленные на экономическую интеграцию с Российской Федерацией?», казаў, што ў 1995 беларускі постсавецкі народ быў усё ж граматны ды ведаў ці разуме...
    262
    Anatol Starkou 8 декабря 2019 г. 10:46

    ПА ШЛЯХУ ад СССР

    Так мы сталі незалежнымі. Пройдзе яшчэ два тыдні 1991 і Саюз ССР сканае. Ўсе гэтага чакалі і жадалі. Розум прыйшоў значна пазней. Напрыклад да мяне толькі тады, калі ў 2002-03 апынуўся ў Штатах і тым самым ажыццявіў сваю даўнюю саўковую мару паглядзець сваімі вачамі ЯК загнівае загніваючы капіталізм. І калі крыху разглядзеў прыйшла мысля, што такім як Ш...
    230
    Anatol Starkou 6 декабря 2019 г. 17:48

    НАПЯРЭДАДНІ ІНТЭГРАЦЫІ

    6 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода задала ў фэйсбук на сваёй старонцы пытанне сваім чытачам «Ці ёсць у вас хоць адзін знаёмы які б быў супраць незалежнасці Беларусі?». Я адказаў і крыху паразмаўляў з супляменнікамі... Anatol Starkou: «Увесь бел-чырвона-белы статак супраць незалежнасці! Бо змагары то ў Еўропу цягнуць Беларусь да ра...
    288
    Anatol Starkou 5 декабря 2019 г. 15:31

    ГАРБУЗАГАЛОВЫЯ

    5 снежня 2019 на фэйсбук старонцы амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода з'явіўся пост з фотаздымкам. На ім дзве беларускі ў нацыянальным адзенні кацяць гарбуз да амабасы Расеі ў Мінску.«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх ня любы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз», — напісала ў анонсе амерыканская Свабода. Я пракаментава...
    321
    Служба поддержи

    Яндекс.Метрика